Якуцкі гангста-рэп у кароўніку набраў пад мільён праглядаў ВІДЭА

05.09.2014 / 11:10

Парадыйны ролік зняў якуцкі рэп-гурт «Злой мамбет». Слова «мамбет» па-якуцку значыць тое ж, што ў беларускім слэнгу — «калхазан».

Якуція (Рэспубліка Саха, РФ) — гіганцкі і найбагацейшы край. На яе плошчы змясцілася б пятнаццаць Беларусяў. У нетрах Якуціі ёсць дыяменты, золата, нафта, газ, вугаль. Праўда, плюсавая тэмпература з-за кантынентальнага клімату там бывае ўсяго 4—5 месяцаў на год. Жыве ў Якуціі — на трох мільёнах квадратных кіламетраў — 950 тысяч чалавек, з якіх каля 49% — этнічныя якуты.

СМ