Аятала Хаменеі даў згоду на перамовы з Пентагонам
05.09.2014 / 13:40
Духоўны лідар Ірана аятала Хаменеі даў сваю згоду на кантакты іранскіх афіцыйных асоб з прадстаўнікамі міністэрства абароны ЗША, пацвердзіў карэспандэнту Бі-бі-сі высокапастаўлены чыноўнік у Тэгеране.
Паводле паведамленняў з поўначы Ірака, на тэрыторыі, кантраляванай курдамі, ужо праходзяць сустрэчы афіцыйных асобаў ЗША і Ірана — у сувязі з сітуацыяй вакол экспансіі экстрэмісцкага руху «Ісламская дзяржава».
Пазіцыі дзвюх краін, дыпламатычныя адносіны паміж якімі былі разарваныя ў 1980 годзе, сыходзяцца ў тым, што і ЗША, і Іран лічаць ІД галоўнай пагрозай для бяспекі ўсяго Блізкага Ўсходу.
Нядаўна Іран паставіў зброю і боепрыпасы курдскім сілам самаабароны, які ваяваў супроць баевікоў ІД. Такія ж пастаўкі ажыццяўляе Пентагон, і адначасова амерыканская авіяцыя сама наносіць ракетныя ўдары па пазіцыях частак ІД, што наступаюць на Курдскую аўтаномію.