З былога палітвязня Дашкевіча знялі прэвентыўны нагляд

11.09.2014 / 08:59

Фота Уладзя Грыдзіна.

Першамайскі суд Мінска 10 верасня зняў з былога палітычнага вязня Змітра Дашкевіча прэвентыўны нагляд.

«Каб хто ведаў, як гэта прыемна: не ляцець дамоў а 20-й, а спакойна прагуляцца пад дожджыкам да 22-й! Больш за ўсё радуецца бусечка наша Марачка, якая ўжо падбірае сукенкі ў тэатры і замкадаўскія падарожжы!» — напісаў Дашкевіч у сваім Фэйсбуку.