Гелятэй: Пуцін прайграў сваю «гібрыдную вайну»

13.09.2014 / 21:12

Расійская гібрыдная вайна прайграная і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін гэта разумее.

Пра гэта ў інтэрв'ю 5 каналу заявіў кіраўнік Мінабароны Украіны Валерый Геляцей.

«За апошні час у нас 70 гарадоў вызваленыя. Па вялікім рахунку, расейская гібрыдная вайна — яна прайграная і Пуцін гэта разумее», — адзначыў Геляцей.

«Калі ўздымалі сцяг пад Славянскам, я разумеў, што падымаецца дух — не толькі сцяг, а дух усяго войска… Яны (баевікі) зразумелі, што гэты наступ будзе далей, ён пойдзе і яго не спыніш. Праз дзень мы пайшлі на Краматорск, на Дружкоўку і гэта быў наступ не толькі Узброеных сіл — гэта было ўзняцце духу», — дадаў кіраўнік Мінабароны.