У Беларусі ўпершыню зьявіліся лані
А да новага году чакаюць паўночных аленяў.
06.12.2007 / 10:09
У Беларусі ўпершыню з’явіліся лані. Гэтых жывёл сёння ноччу ў Магілёўскі заасад прывезлі з Азова‑Сівашскага запаведніка.
Для большасці з іх снег — дзіва. Нашы спецыялісты ўпэўнены, што лань у Беларусі прыжывецца. Маразы яны вытрымліваюць і большыя, а клімат таго месца, адкуль прывезлі жывёл у нашы шыроты, больш капрызны.
Сена, збожжа, мука, зялёны корм, вітамінныя дабаўкі — яны ядуць усё, што і плямістыя, і высакародныя алені. Спецыялісты вельмі перажывалі, як грацыёзныя і пужлівыя лані перанясуць пераезд. Машыны былі ў дарозе больш за суткі. Але вядуць сябе лані ў першы дзень на новым месцы больш спакойна, чым іншыя жывёлы.
Адзін самец і чатыры самкі застануцца ў маленькай вальеры, каб іх маглі бачыць наведвальнікі. Цяпер у Магілёўскім заасадзе ёсць тры віды аленяў — высакародныя, плямістыя і лані. Да новага года павінны з’явіцца яшчэ і паўночныя алені.