У Маскве жорстка збіта шэф-рэдактар тэлеканала «Дождь»

14.09.2014 / 20:32

У цэнтры Масквы ў пятніцу, 12 верасня, быў здзейснены напад на шэф-прадзюсара і вядучую тэлеканала «Дождь» Ксенію Батанаву.

Увечары двое невядомых падышлі да Ксеніі, калі яна набліжалася да свайго дома ў Мілюцінскім завулку, і нанеслі ёй больш за дзесяць удараў па твары.

Калі журналістка страціла прытомнасць, нападнікі знялі з яе завушніцы і забралі мабільны тэлефон. Паводле яе слоў, злачынцы пры гэтым нічога не казалі.

Пацярпелая знаходзіцца ў шпіталі, у яе страсенне мозгу і пералом тваравай косткі.