Злосць і маладосць: канцэрт у падтрымку мінскага «Партызана» ФОТАРЭПАРТАЖ

14.09.2014 / 22:57

У суботу ў мінскім клубе «Рэпаблік» адбыўся канцэрт у падтрымку футбольнага клуба «Партызан».

«Партызан» унікальны: яго фундуе не прадпрыемства ці дзяржструктура, а група фанатаў. «Партызан» спыніў выступ у другой лізе з-за фінансавых праблемаў у жніўні гэтага году.

Сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў, пойдуць на «перазапуск» каманды ў наступным сезоне. На канцэрт прыйшло больш за 700 гледачоў ідэйна блізкіх да левых перакананняў фанатаў мінскага «Партызана».

Фоты Сяргея Гудзіліна