«Сцягі Оршы» — у Кніжным салоне

16.09.2014 / 10:34

У чацвер, 18 верасня, у Кніжным салоне (Калініна, 5) адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Грыцкевіча «Сцягі Оршы», прысвечанай 500-годдзю славутай перамогі нашых ваяроў.

Удзел бяруць рэдактар кнігі Уладзімір Арлоў, мастак Зміцер Герасімовіч, выдавец Аляксей Вараксін.

Адначасова будзе прэзентавана кніга Міхаіла Марціновіча «Великое Княжество Литовское, Русское и Жемайдское».

Пачатак а 18-й. Уваход вольны.