У Лідзе двое рабочых задыхнуліся ў калодзежы

16.09.2014 / 10:40

Двое рабочых Лідскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм загінулі ў выніку атручвання ядавiтымi газамі.

Трупы мужчын 1962 і 1958 гадоў нараджэння былі знойдзеныя 15 верасня каля 17.30 у каналізацыйным калодзежы ў Лідзе.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.