Чацвёртакласнік з Полацка дапамог затрымаць злодзея
16.09.2014 / 12:02
фота УУС Віцебскага аблвыканкама
На ўрачыстай лінейцы ў полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 імя Ф. Скарыны начальнік Полацкага РАУС палкоўнік міліцыі Віктар Вараб'ёў ўручыў грамату вучню 4-класа Раману Герасімаву, які дапамог у затрыманні злодзея, які здзейсніў крадзеж будаўнічага інструмента ў краме, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Раман пайшоў па следзе злодзея, пры гэтым па мабільным тэлефоне паведамляў аб маршруце яго перамяшчэння ў дзяжурную частку Полацкага РАУС.
Кіраўнік раённай міліцыі падзякаваў адважнаму хлопчыку.