Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Гродне і прэзентацыя яго кнігі — 17 верасня

16.09.2014 / 14:48

У сераду, 17 верасня, вітаем у Гродне Алеся Бяляцкага.

Праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека выступіць перад гарадзенцамі а 18.00 па адрасе: Будзённага, 48а (асобны будынак, былы домік консула).

Алесь Бяляцкі прэзентуе таксама свае турэмныя нататкі праваабаронцы, якія сёлета выйшлі асобнай кнігай «Іртутнае срэбра жыцьця».

Сустрэча публічная, уваход вольны, запрашаем усіх ахвотных.

ПМ