Сёння мінскае «Дынама» стартуе ў Лізе Еўропы

18.09.2014 / 08:03

Сёння мінскае «Дынама» ўпершыню ў сваёй гісторыі стартуе ў групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. Беларускі клуб згуляе ў Грэцыі з ПАОКам з Салонікаў.

Пачатак гульні ў 22:05. Матч павінен паказаць тэлеканал «Беларусь-2».

У адной групе з «Дынама» гуляюць італьянская «Фіярэнціна» (матч з ёй 2 кастрычніка у Барысаве) і французска-брэтонскі «Генгам».