Тымчук: Расіяне ствараюць на Данбасе сістэму СПА

18.09.2014 / 09:59

Баевікі і расійскія вайскоўцы ствараюць эшаланаваную сістэму супрацьпаветранай абароны ў раёне Данецка, а таксама назапашваюць сродкі СПА пад Луганскам.

Такія звесткі «Інфармацыйнага супраціву» распаўсюджвае Дзмітрый Тымчук у Facebook.

«У раёне абстрэльнага аэрапорта ў Данецку адзначаецца канцэнтрацыя падраздзяленняў рэгулярнай арміі РФ. У раёне гэтага населенага пункта праціўнік стварае эшаланаваную сістэму СПА», — піша ён.

«Адначасова зафіксавана перакідванне некалькіх адзінак баявой авіяцыі без апазнавальных знакаў ВПС Расіі на памежныя аэрадромы на тэрыторыі РФ. Па нашых дадзеных, гэтыя машыны рыхтуюцца да перакідкі ў Данецк ў выглядзе «ВПС Наваросіі» ў выпадку выцяснення ўкраінскіх падраздзяленняў з тэрыторыі аэрапорта», - заяўляе Тымчук.

Акрамя таго, па яго звестках, у раёне Луганска «разгорнута мабільная расійская РЛС, бандфармаванні актыўна насычаюцца сродкамі СПА».

«Па многіх прыкметах, з дапамогай расійскіх спецыялістаў на Данбасе баевікамі ствараецца не толькі кантраляванае імі радыёлакацыйнае поле, але і эшаланаваная сістэма СПА», - піша Тымчук.

«Адначасова на працягу апошніх сутак не зафіксавана праходжання на Данбас з тэрыторыі РФ калон ваеннай тэхнікі», - піша ён.

Украінская праўда