Беларуская дэлегацыя сустрэлася з Джорджам Бушам
6 сьнежня адбылася сустрэча дэлегацыі беларускай апазыцыі з прэзыдэнтам ЗША. Замест заплянаваных 40 хвілін размова доўжылася гадзіну.
06.12.2007 / 22:56
6 сьнежня адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай апазыцыі з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Замест заплянаваных 40 хвілін размова доўжылася гадзіну.
5 сьнежня ў Кангрэсе ЗША прайшлі спэцыяльныя слуханьні “Беларусь: ад дыктатуры да дэмакратыі”, а таксама адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Фонду Джорджа Маршала, з дырэктарам Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту ЗША Лорнам Крэйнэрам, з супрацоўнікамі Нацыянальнага Фонду падтрымкі дэмакратыі і паслом Германіі ў ЗША Кляўсам Шарыётам.
У склад дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ўваходзяць былая палітвязень Эніра Браніцкая, кіраўнікі камуністаў Сяргей Калякін, лібэралаў Анатоль Лябедзька, сацыял-дэмакратаў Анатоль Ляўковіч, лідэр Руху за Свабоду Аляксандар Мілінкевіч, былы палітвязень Павал Севярынец і лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Хведарук.