Першы iPhone 6 упусцілі на тратуар — выпадак у Аўстраліі ВІДЭА

19.09.2014 / 11:33

Адзін з першых пакупнікоў iPhone 6 у аўстралійскім горадзе Перт упусціў доўгачаканую прыладу на тратуар.

18-гадовы Джэк Куксі выпусціў свой iPhone 6 на выхадзе з крамы Apple, спрабуючы адказаць на пытанні журналістаў мясцовага тэлеканала.

Ён быў так усхваляваны, дастаючы смартфон са скрынкі, што гаджэт выслізнуў з яго рук і ўпаў на тратуар.

У выніку падзення экран новай мадэлі не быў сур'ёзна пашкоджаны.

Кампанія Apple 19 верасня пачала афіцыйныя продажы новых смартфонаў iPhone 6 і iPhone 6 Plus ў крамах Apple Store і аўтарызаваных рэсэлераў ў ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Францыі, Германіі, Ганконгу, Японіі, Пуэрта-Рыка, Сінгапуры і Вялікабрытаніі.