Мінску не далі права праводзіць матчы Еўра-2020

19.09.2014 / 14:26

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас, фота Прессбол

Сталіцы Беларусі не далі права праводзіць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе 2020 г..

Пра гэта было вырашана сёння на пасяджэнні УЕФА ў Жэневе, дзе вызначыліся краіны, якія прымуць Еўра-2020. Такі фармат (без краіны-гаспадыні) быў абраны ў гонар 60-годдзя турніру.

У ліку 19 прэтэндэнтаў быў і Мінск, але ў сталіцы Беларусі пакуль няма стадыёна. Мінск прэтэндаваў на тры матчы групавога этапу, а таксама на сустрэчу 1/8 фіналу. Але УЕФА вырашыла не даваць Мінску такога права, паведамляе Прессбол.

Такім чынам матчы групавога раўнду і 1/8 фіналу правядуць: Капенгаген (Данія), Бухарэст (Румынія), Амстэрдам (Галандыя), Дублін (Ірландыя), Більбаа (Іспанія), Будапешт (Венгрыя), Брусэль (Бельгія), Глазга (Шатландыя).

1/4 фіналу і групавы раўнд: Мюнхен (Германія), Баку (Азербайджан), Санкт-Пецярбург (Расія) і Рым (Італія).

1/2 фіналу і фінал: Лондан (Англія).

nn.by