У Кітаі прайшла акцыя ў падтрымку Украіны
22.09.2014 / 09:40
У сталіцы Кітая Пекіне людзі зладзілі акцыю ў падтрымку Украіны. Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацсеткі Twitter. Людзі прынеслі плакаты з надпісамі «Чужога не трэба, сваё не аддам!», «Трымайцеся браты, мы з вамі», «У адзінстве сіла», «Украіна пачынаецца з цябе» і г.д. Акрамя таго, удзельнікі акцыі прынеслі плакаты з надпісамі на кітайскай мове і нацыянальныя сцягі Украіны.
Учора ва ўсім свеце адзначалі Міжнародны дзень міру, у межах якога людзі збіраліся на акцыі ў падтрымку міру ва ўсім свеце і ва Украіне.