ДНР і ЛНР не будуць праводзіць выбары ў Вярхоўную Раду Украіны

22.09.2014 / 09:46

Ігар Платніцкі і старшыня «вярхоўнага савета» ЛНР Аляксей Каракін на чарговай сустрэчы ў Мінску 19 верасня, фота БелаПАН

Самаабвешчаныя Луганская і Данецкая народныя рэспублікі не будуць праводзіць выбары ў Вярхоўную раду. Пра гэта заявіў кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі.

«Мы будзем праводзіць свае выбары. Наш уласны народ правядзе гэтыя выбары. Украіна ў нас будзе як сусед. Думаю, выбары пройдуць у рэспубліцы ўжо ў лістападзе», — сказаў Платніцкі.

Раней першы віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін таксама заяўляў, што датэрміновыя выбары ў Вярхоўную раду на тэрыторыі самаабвешчанай рэспублікі праводзіць не будуць. Ён таксама паабяцаў, што свае выбары ў ДНР пройдуць да канца года.

Пазачарговыя парламенцкія выбары павінны адбыцца ва Украіне 26 кастрычніка.