Беларусы Бельгіі сабралі амуніцыю для ўкраінскіх вайскоўцаў
22.09.2014 / 11:15
Актывісты Беларуска-еўрапейскага задзіночання, што гуртуе беларусаў Бельгіі, закупілі амуніцыю на выставе ваеннай ў Іпры.
Сродкі былі сабраныя беларусамі Бельгіі, Францыі і Нямеччыны, паведаміў Зміцер Піменаў, радны Беларускай Народнай Рэспублікі, ініцыятар збору сродкаў. «Сёння там, на ўсходзе Ўкраіны, ідзе змаганне і за будучыню Беларусі», — адзначыў ён.