У Мінску ратавальнікі дэблакавалі пенсіянерку, пацярпелую ў ДТЗ
22.09.2014 / 11:30
Паведамленне аб ДТЗ на вуліцы Радыяльнай паступіла ў сталічную службу МНС 21 верасня у 14.04.
Высветлілася, што адбылося сутыкненне двух легкавых аўтамабіляў: «Джылі SC-7» і «Сітраена С5». У апошнім аўто аказалася заблакаванай пасажырка, жанчына 60-гадоў.
З дапамогай гідраўлічнага інструмента яна была вынятая. З траўмамі рознай ступені цяжкасці жанчыну шпіталізавалі.