На таргах 22 верасня курс даляра не змяніўся

22.09.2014 / 12:15

На Беларускай валютна-фондавай біржы 22 верасня прайшлі чарговыя таргі.

У параўнанні з мінулай пятніцай курс даляра не змяніўся, ён складае 10 540 рублёў.

Еўра патаннеў на 40 рублёў да 13 550 рублёў.

Курс расійскага рубля знізіўся на Br1 і склаў 273 беларускія.