Польшча гатова пастаўляць зброю Украіне
22.09.2014 / 12:53
wp.pl
Польшча гатова прадаваць вырабленае ў краіне ўзбраенне ва Украіну, калі на яго ёсць попыт. Пра гэта міністр абароны Польшчы Томаш Семаняк заявіў у панядзелак, 22 верасня, паведамляе Radiozet.pl.
«Я пацвярджаю, што польская абаронная прамысловасць зацікаўлена ў гэтым напрамку», — сказаў Семаняк.
Паводле яго слоў, існуе «некалькі прадуктаў», якія могуць быць цікавымі для Украіны.
«Калі толькі ёсць жаданне і гатоўнасць набыць любыя элементы ўзбраення ў Польшчы, польскія заводы і не мараць ні пра што іншае, апроч экспарту», — заявіў ён.