Пуцін абмеркаваў з Радай бяспекі ход рэалізацыі мірнага плана па Украіне
22.09.2014 / 13:05
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абмеркаваў з пастаяннымі членамі Рады бяспекі ход рэалізацыі мірнага плана па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.
«Уладзімір Пуцін правёў аператыўную нараду з пастаяннымі членамі Рады бяспекі. У ходзе нарады абмяркоўвалася рэалізацыя мірнага плана па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, у тым ліку выкананне пунктаў, якія змяшчаюцца ў «плане Пуціна», — паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.