Зону бяспекі на Данбасе падзеляць на пяць сектараў + КАРТА фронту

22.09.2014 / 13:44

Зону бяспекі на ўсходзе Украіны падзеляць на пяць сектараў. Пра гэта паведаміў Андрэй Келін — пастаянны прадстаўнік Расіі пры АБСЕ.

За зонамі бяспекі будуць назіраць каля 350 супрацоўнікаў АБСЕ.

«Разбіўка зоны назірання на сектары ёсць: у Луганску і Данецку будзе працаваць па 90—100 назіральнікаў, у Краматорску, Марыўпалі і Антрацыце — па 50», — распавёў Келін.