Жыхар Рэчыцкага раёна зваліўся з даху і напароўся на арматуру
22.09.2014 / 14:30
Жыхар Рэчыцкага раёна смяротна траўмаваўся пры падзенні з даху свайго дома на арматуру, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
59-гадовы мужчына праводзіў рамонт даху. Працаваў з паяльнай лямпай. Падчас рамонту адбылася моцная ўспышка пароў бензіну, пасля якой мужчына, страціўшы раўнавагу, зваліўся з даху ўніз. Металічны прут прабіў яго цела наскрозь.
Супрацоўнікі МНС перадалі пацярпелага брыгадзе медыкаў. Аднак неўзабаве мужчына памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.