Кітай: новыя напады, дзясяткі загінулых
26.09.2014 / 07:27
Прынамсі 50 чалавек загінулі і 54 атрымалі раненні ў выніку выбухаў, што прагрымелі ў некалькіх невялікіх населеных пунктах у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітая, паведамляе кітайскае дзяржаўнае агенцтва Сіньхуа.
Выбухі адбыліся ў нядзелю, аднак паведамілі пра іх толькі цяпер.
Па інфармацыі мясцовых улады, у ліку загінулых - чацвёра паліцэйскіх, шасцёра мінакоў і 40 смяротнікаў.
Апошнія прывялі ў дзеянне выбуховыя прылады на адным з прадуктовых рынкаў, у двух паліцэйскіх участках і ў краме.
Частка нападнікаў загінула падчас выбухаў, астатнія былі забітыя паліцыяй.
Нестабільнасьць у размешчаным на паўночным захадзе Кітая Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне захоўваецца ўжо некалькі гадоў: частка уйгураў незадаволеная тым, як кітайскія ўлады кіруюць рэгіёнам, і патрабуе большай незалежнасці ад Пекіна.