Венгрыя спыніла пастаўкі газу ва Украіну
26.09.2014 / 09:34
Аператар газатранспартнай сістэмы Венгрыі кампанія FGSZ прыпыніла пастаўкі газу ва Украіну на нявызначаны тэрмін. Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі.
FGSZ кажа, што прычынай прыпынення рэверсу стаў значны рост попыту на газ унутры краіны.
У заяве кампанія адзначае, што для таго, каб гарантаваць бяспеку паставак і захаваць баланс сеткі, кірунак працы газаправода Testvériség трэба было змяніць і наладзіць так, каб ён працаваў і на ўнутраны рынак.
У сакавіку 2013 кампанія FGSZ заключыла з украінскім бокам дамову аб пастаўках газу на ўкраінскі рынак аб'ёмам да 6 млрд кубаметраў паліва ў год. Пры гэтым абумоўлена, што пастаўкі газу будуць залежаць ад камерцыйных і тэхнічных умоў.