У зоне АТА прапалі без вестак 500 чалавек

26.09.2014 / 10:52

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка праінфармаваў аб тым, што больш за 500 чалавек лічацца зніклымі без вестак у зоне баявых дзеянняў на Данбасе.

«У нас больш за 500 чалавек цяпер лічацца зніклымі без вестак. Хутчэй за ўсё, іх лёс несуцяшальны», — адзначыў Герашчанка.

Ён адзначыў, што баевікі да гэтага часу не выдаюць сваякам целы загінуўшых у раёне Ілавайска і Амвросіеўкі Данецкай вобласці салдат.

Раней Упаўнаважаны прэзідэнта Украіны па мірным урэгуляванні канфлікту ў Данбасе Ірына Герашчанка заявіла, што 2400 чалавек, вайскоўцаў і грамадзянскіх, знаходзяцца ў палоне ў тэрарыстаў ці прапалі без вестак.