Марпехі ЗША мяняюць тэхніку і метады марскога дэсантавання

26.09.2014 / 11:56

У адпаведнасці з новымі інструкцыямі Корпуса марской пяхоты ЗША марскія дэсанты могуць стартаваць за 65—100 міляў ад берагу. Яны могуць ажыццяўляцца невялікімі сіламі, якія будуць выкарыстоўваць разрывы ў абароне праціўніка, піша сайт Defence News.

Такім чынам найбольш магутнае ў свеце злучэнне марской пяхоты адмаўляецца ад традыцыйнай высадкі вялікіх кантынгентаў на адносна невялікай частцы берага.

«Цяпер мы ваюем у больш разгрупованым парадку», — адзначыў палкоўнік Крыс Вудбрыдж, адзін з кіраўнікоў каманды, якая займаецца распрацоўкай новай тактыкі для Корпусу марской пяхоты.

Часткай гэтых планаў з'яўляецца праграма Amphibious Combat Vehicle (ACV) — Амфібійнай баявой машыны, якая будзе змяшчаць толькі 10 дэсантнікаў, у адрозьненне ад 17 у EFV (экспэдыцыйная баявая машына), якую распрацоўвалі раней.

Дэсантны БТР EFV распрацоўкі General Dynamics, якога адракліся ў Корпусе марской пяхоты:

Машына з дэсантным аддзяленнем зможа самастойна прайсці як мінімум 12 міль па моры з хуткасцю як мінімум 8 міль за гадзіну і быць цалкам інтэграванай у агульную інфармацыйна-разведвальную сістэму. На зямлі ACV мусіць манеўраваць з хуткасцю, не меншай, чым танкі M1A1 Abrams, мець узбраенне дастатковае для знішчэння лёгкай бранятэхнікі і забяспечваць марпехаў агнявой падтрымкай.

Чакаецца, што да 2020 году Корпус марской пяхоты ўжо будзе мець некалькі сотняў ACV.

Апошнім часам марская пяхота ЗША не праводзіла значных баявых дэсантных апэрацыяў і ваюе ў краінах, дзе нават няма мора.

Аперацыя супраць баевікоў у афганскай правінцыі Гільменд, 2009 год.

Новая стратэгія амэрыканскіх марпехаў, якія ў апошнія шмат год звыклі перамяшчацца і ваяваць як звычайная пяхота, згодна са словамі Вудбрыджа, будзе у большай ступені засяроджвацца менавіта на марскіх дэсантах і каардынацыі з флотам, як гэта планавалася ў часы супрацьстаяння ЗША і СССР.

Адам Курцэвіч