Уладзімір Макей знаходзіцца з візітам у Нью-Ёрку

29.09.2014 / 11:30

C 29 верасня па 1 кастрычніка праходзіць візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў якасці кіраўніка урадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрк для ўдзелу ў асноўнай частцы 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, паведамляе прэс-служба МЗС.

29 верасня кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі прыме ўдзел у нефармальным мерапрыемстве высокага ўзроўню «Абарона дзіцяці: падзел адказнасці і ўмацаванне ахоўнага асяроддзя для дзяцей», што арганізуецца Рэспублікай Беларусь.

30 верасня У.Макей выступіць у агульнапалітычнай дыскусіі ААН з мэтай давядзення падыходаў Рэспублікі Беларусь да вырашэння найбольш вострых сучасных міжнародных праблем.