Анатоль Міхайлаў — больш не рэктар ЕГУ

30.09.2014 / 14:09

фота belgazeta.by

Пасля больш чым дваццаці гадоў працы рэктар-заснавальнік Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) акадэмік Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў прыняў прапанову заняць новаствораную пасаду прэзідэнта ўніверсітэта, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

«Анатоль Міхайлаў — выбітны дзеяч у галіне адукацыі, чыя роля як кіраўніка была ключавой і ў справе стварэння ЕГУ ў Мінску, і потым для яго аднаўлення ў выгнанні пасля гвалтоўнага закрыцця беларускімі ўладамі. Я рады, што зараз ён працягне сваё шчыльнае супрацоўніцтва з універсітэтам як старэйшы дарадца і выкладчык», – заявіў прафесар Дэніэл Таршыс, старшыня Кіраўнічай рады ЕГУ.

Прэс-служба дадае, што хутка будзе абвешчаны конкурс на заняццё пасады рэктара.

Да моманту, пакуль пераемнік акад. Міхайлава не зойме пасаду, часова выконваць абавязкі рэктара будзе праф. Дэвід Полік.