Цэны на нафту Брэнт апусціліся ніжэй за 90 даляраў

10.10.2014 / 10:10

Кошт ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent падчас таргоў на лонданскай біржы ICE ўпаў ніжэй за 90 даляраў.

Іх цана знізілася на 1,07 даляра. Цяпер яна складае 88,98 даляраў за барэль (г.зн. каля 650 даляраў за тону).

Падзенне цэнаў на нафту будзе мець вялікі ўплыў на эканоміку краін, завязаных на даходаў ад нафты й газу. Сярод іх — Расія і Беларусь.

4 кастрычніка міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў папярэдзіў, што ў выпадку далейшага паніжэння кошту нафты адбудзецца скарачэнне выдаткаў бюджэту РФ.

У сваю чаргу, 2 кастрычніка міністр эканамічнага развіцця Расіі Аляксей Улюкаев заявіў, што падзенне цэны на нафту да 60 даляраў за барэль нерэалістычна. 

СГ