Hyundai заклікае правільна называць Беларусь

10.10.2014 / 18:03

Паўднёвакарэйская фірма праводзіць незвычайную рэкламную кампанію.

Малюнкі з заклікам правільна вымаўляць назву Hyundai і нашай краіны з'явіліся ў запісе кампаніі ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

На выставе «Дзелавы інтэрнэт» Hyundai на рэкламных ролерных стэндах таксама абыграла няправільнае вымаўленне кампаніі, параўнаўшы яго з з некарэктнай назвай Беларусі — «Белоруссия», якое часта ўжываюць грамадзяне Расіі.