Кіраўнік агенцтва «Мінск‑навіны» звольнены за інтэрвію з Парфяновічам

12.12.2007 / 19:46


Уладзімер Парфяновіч

Падставай для звальненьня стала інтэрв’ю з алімпійскім чэмпіёнам, былым дэпутатам, а цяпер апазіцыянерам Уладзімірам Парфяновічам, якое было надрукавана ў пачатку снежня ў газеце «Минский курьер» (яго выдаўцом з’яўляюцца «Мінск‑навіны»).

Парфяновіч пацвердзіў, што сапраўды даваў інтэрв’ю гэтаму выданню, аднак нічога крамольнага там не было.

Афіцыйна заяўляецца, што Рыгор Новікаў сышоў з пасады «па агульнай згодзе бакоў». Абавязкі гендырэктара «Мінск‑навінаў» цяпер выконвае Андрэй Анісімаў.

Эўрарадыё>