Лукашэнка сёння правядзе прэс-канферэнцыю для расійскіх СМІ

17.10.2014 / 09:35

фота Васіля Фядосенкі, Reuters.com

Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікаў традыцыйнага прэс-туру ў Беларусь.

Мерапрыемства праводзіцца ўжо дванаццаты раз. У цяперашняй прэс-канферэнцыі прыме ўдзел звыш 100 прадстаўнікоў СМІ з 50 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Напярэдадні прэс-канферэнцыі адбыўся традыцыйны прэс-тур яе ўдзельнікаў. На гэты раз расійскія журналісты знаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём Віцебскай вобласці. 

Плануецца, што прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі пачнецца ў 11.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.