Беларусь выплаціла яшчэ $82 млн па крэдыце МВФ

24.10.2014 / 17:46

Беларусь ажыццявіла чарговы плацеж у межах пагашэння доўгу па крэдыце Міжнароднага валютнага фонду.

«23 кастрычніка 2014 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце стэнд-бай МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн СДР (эквівалентна $81,7 млн)», — гаворыцца ў паведамленні Мінфіна.

Пяць траншаў крэдыту ў межах праграмы стэнд-бай на $3,46 млрд Беларусь атрымала ад МВФ у 2009—2010 гадах. Асноўны пік выплат прыпадае на 2013—2014 гады, калі Беларусі прыйдзецца вярнуць большую частку пазыкі. Летась выплаты Беларусі па крэдыце МВФ перавысілі $1,6 млрд.