Парашэнка ў дзень выбараў паехаў на Данбас ФОТАФАКТ
26.10.2014 / 12:12
фота з Facebook Святаслава Цэголкі.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка знаходзіцца на Данбасе, каб асабіста пракантраляваць свабоднае волевыяўленне грамадзян.
Пра гэта паведаміла журналістам жонка прэзідэнта Марына Парашэнка пасля галасавання на парламенцкіх выбарах у кіеўскім Доме афіцэраў.
«Муж цяпер на Данбасе. Ён паехаў для асабістай праверкі, як праходзіць галасаванне, каб усе людзі Усходу маглі зрабіць сваё волевыяўленне і прагаласаваць — і мірныя жыхары вызваленых тэрыторый, і ваенныя нашы героі, якія цяпер знаходзяцца на перадавой», — сказала яна.
Пра тое, што Парашэнка прыбыў на Данбас, паведаміў у 11:30 у Twitter яго прэс-сакратар Святаслаў Цэголка.