Парашэнка падзякаваў Расіі за адзіную Украіну

26.10.2014 / 12:27

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Расіі можна падзякаваць за аб'яднанне ўкраінскага народа.

Пра гэта ён распавёў у эфіры праграмы «Шустэр LIVE» ў суботу, 25 кастрычніка.

«Краіна кансалідаваная і патрыятычная як ніколі. Я б падзякаваў Расіі, бо ніколі за 23 гады свайго існавання Украіна не была такой адзінай. Нашы ворагі спадзяваліся, што Украіна слабая і разваліцца на некалькі частак. Але за гэтыя пяць месяцаў Украіна — адзіная. Выбары таксама дакажуць адзінства ўкраінцаў», — сказаў ён.