Экзіт-пол: Дмытро Яраш праходзіць у Раду па аднамандатнай акрузе

26.10.2014 / 22:30

Як паведаміў намеснік кіраўніка Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі, Яраш перамагае з вялікім адрывам. Такі вынік далі тры паралельныя экзіт-полы.

Яраш балатаваўся ў сябе на радзіме, у Днепрадзяржынску.

Партыйны спіс «Правага сектара» не адольвае 5-працэнтны бар'ер. Ён набірае толькі каля 2,5% галасоў.

У Расіі Яраша лічаць сучасным Бандэрам. Іх асабліва страшыць ягоная папулярнасць сярод моладзі і той факт, што ён паходзіць не з Заходняй, а з Усходняй Украіны і добра разумее ментальнасць усходніх украінцаў.

Байцы «Правага сектара» былі на перадавой супраціву расійскай агрэсіі ў Данбасе.