Чыгунка абяцае вярнуць беларускі час на квіткі

27.10.2014 / 14:00

Прычынай называюць памылку ў праграмным забеспячэнні, паведамілі ў прэс-службе ведамства: 

Прэс-служба: «Адбылася памылка ў праграмным забеспячэнні. Яна будзе выпраўленая сёння». 

Як паведамлялася раней, у сацыяльных сетках з'явіліся фатаграфіі квіткоў, якія з учорашняга дня выдае Беларускага чыгунка. Нават на ўнутрыбеларускіх цягніках стала пазнака «Час адпраўлення і прыбыцця маскоўскі». Нагадаем, што з 26 кастрычніка Расія перавяла гадзіннікі на гадзіну назад. У выніку цяпер час у Мінску і Маскве супадае.