У Камянецкім раёне ў ДТЗ загінуў кіроўца, які атрымаў правы тыдзень таму

27.10.2014 / 16:42

У Камянецкім раёне 26 кастрычніка трапіў у ДТЗ і загінуў 25-гадовы жыхар раённага цэнтра. 

Як паведаміў старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова, прыкладна ў 8.45 малады чалавек, які знаходзіўся за рулём свайго аўтамабіля «Сітраен С4», на лясной дарозе за 800 метраў ад вёскі Камянюкі з'ехаў у правы па ходзе руху кювет і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. У выніку аварыі кіроўца памёр на месцы ад атрыманых цялесных пашкоджанняў. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Паводле папярэдніх звестак, аўтамабіліст выбраў небяспечную хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем транспартным сродкам. Устаноўлена, што загінулы не быў прышпілены рэменем бяспекі. Пасведчанне кіроўцы катэгорыі В ён атрымаў 18 кастрычніка 2014 года.