Баевікі «Ісламскай дзяржавы» забілі інжынера з Расіі
27.10.2014 / 21:01
Сярод забітых закладнікаў баевікамі групоўкі «Ісламская дзяржава» апынуўся грамадзянін Расіі. Пра гэта паведамляе газета The New York Times.
Газета правяла расследаванне, у якім удалося ўстанавіць, што з канца 2012 года на тэрыторыі Сірыі баевікі скралі не менш як 23 іншаземцаў. 15 чалавек выкупілі, пяць закладнікаў пакаралі смерцю. У палоне застаюцца яшчэ тры чалавекі. Сярод пакараных газета называе расійскага інжынера Сяргея Гарбунова.
Грамадзяніна РФ інжынера Сяргея Гарбунова выкралі ў кастрычніку 2013 года. Вясной 2014 яго пакаралі смерцю, бо за большасць закладнікаў заплацілі выкуп, а Гарбунова палічылі «неліквідныя таварам».
NYT паведамляе, што асноўная мэта захопу закладнікаў для баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» — атрыманне выкупу. Закладнікаў падвяргаюць катаванням і знявагам. Менш за ўсё шанцаў на выкуп у грамадзян Вялікабрытаніі і ЗША, бо гэтыя краіны не хочуць плаціць баявікам ў надзеі, што гэта прадухіліць далейшыя выкрадання.