Бясплатная паездка ў Літву са зборнай Беларусі па гандболе — 2 лістапада

28.10.2014 / 18:54

Беларуская федэрацыя гандбола арганізуе бясплатную аднадзённую аўтобусную паездку для групы заўзятараў у горад Шаўлі (Літва), дзе 2 лістапада 2014 года адбудзецца адборачны матч мужчынскага чэмпіянату Еўропы-2016 паміж зборнымі Беларусі і Літвы. Пачатак у 16:00 па мясцовым часе.

Ад'езд: 2 лістапада ў 05:00 ад РЦАР па гандболе (г. Мінск, вул. Філімонава, 55/2).

Даведкі па тэлефоне: (017) 263-19-66.