«Дынама» Мінск — БАТЭ. Матч адбудзецца ў суботу а 14:00

29.10.2014 / 15:34

By.tribuna.com

Як паведаміў дырэктар Дэпартамента па правядзенні спаборніцтваў АБФФ Ігар Цаплюк, матч 29-га тура чэмпіянату Беларусі «Дынама» Мінск — БАТЭ адбудзецца ў суботу, 1 лістапада, на стадыёне «Трактар».

Матч пачнецца ў 14:00 і будзе паказаны ў прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 5».

Раней планавалася, што матч пройдзе ў пятніцу (пачатак а 15:15) на стадыёне «Трактар».

Пасля 28 тураў: БАТЭ — 61, Дынама Мінск — 60, Шахцёр — 44, Нафтан — 41, Тарпеда-БелАЗ — 40, Гомель — 35.

Усяго ў чэмпіянаце краіны павінна быць згуляна 32 туры.