Працэс пайшоў

У БДУ створана пярвічка «Белай Русі».

17.12.2007 / 17:15


Васіль Стражаў

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце створаная пярвічная арганізацыя Рэспубліканкага грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».

Пярвічку ўзначаліў рэктар БДУ Васіль Стражаў. Ён зазначыў, што галоўная мэта арганізацыі — выхоўваць патрыётаў Беларусі й сапраўдных грамадзянаў.

Праца арганізацыі таксама будзе накіравана на падтрымку розных навуковых і творчых праектаў выкладчыкаў і студэнтаў.

Польскае радыё для замежжа