У Зьмітра Хведарука пагоршыўся зрок

Лідэр «Маладога фронту» будзе знаходзіцца ў 9‑ым менскім шпіталі, як мінімумум да серады 19 снежня.

17.12.2007 / 17:21


Зьміцер Хведарук

Лідэр «Маладога фронту» Зміцер Хведарук будзе знаходзіцца ў 9‑ым мінскім шпіталі, як мінімумум да серады 19 снежня.

У збітага міліцэйскім спецназам увечары 12 снежня моладзевага актывіста пагоршыўся зрок. Лекары будуць праводзіць дадатковае абследванне. Раней паведамлялася, што Хведарук меў быць выпісаны са шпіталю сёння.

Зміцер Хведарук паведаміў радыё Рацыя:

‑ У мяне нейкія праблемы з вачыма і яшчэ баліць галава. Прыходзілі раніцай лекары і рабілі кантрольную тамаграму. Мяне пакінулі ў шпіталі да серады.Я ўчора спрабаваў чытаць і гэта проста не магчыма. Вочы баляць.

Раней, адміністрацыя шпіталя збіралася выпісаць Змітра 17 снежня. Побач са збітым маладафронтаўцам пастаянна знаходзяцца ягоныя сябры і родныя. У шпіталі яго наведалі многія апазіцыйныя палітыкі, а таксама замежныя дыпламаты.

Зміцер Хведарук быў моцна збіты спецназаўцамі падчас разгону несанкцыянавай вулічнай акцыі апазіцыі пад назваю «За незалежную Беларусь» у цэнтры Мінска ўвечары 12 снежня. Са шматлікімі траўмамі ён быў змешчаны ў 9‑ты шпіталь, дзе знаходзіцца да сёння.

Радыё Рацыя