Арангутан у бальнічным крэсле ФОТАФАКТ

30.10.2014 / 19:34

AFP-Getty Images

14-гадовага арангутана абследуюць у інданэзійскім Sumatran Orangutan Conservation Center. Каля 280 рэдкіх чалавекападобных малпаў знаходзяцца ў цэнтры, супрацоўнікі якога спрабуюць выратаваць папуляцыю арангутанаў. Гэтыя ўнікальныя малпы знікаюць у выніку знішчэння джунгляў уладальнікамі пальмавых плантацый і аматараў браканьерскага палявання, напісаў у сваім Facebook Рустэм Адагамаў і змясціў гэта фота.