На Кальварыі ў Мінску 2 лістапада адбудуцца працэсія і Імша

31.10.2014 / 09:58

2 лістапада на Кальварыі ў Мінску (парафія Узвышэння Святога Крыжа) адбудуцца працэсія і святая Імша ва ўспамін усіх памерлых вернікаў.

Пачатак працэсіі ў 17.00. Пасля пройдзе святая Імша.

Працэсію і Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Удзельнікі працэсіі могуць мець з сабой знічы.