Моладзь на Нямізе пратэставала супраць адмены льготаў

Удзел у акцыі ўзялі каля паўсотні чалавек. Дзея скончылася пэрформэнсам у 9-м тралейбусе.

18.12.2007 / 08:58

Удзел у акцыі ўзялі студэнты мінскіх ВНУ — усяго блізу паўсотні чалавек. Яны трымалі плакаты з надпісамі «Выйду замуж за кантралёра», «Беларуская дыета — заплаці за праезд».

Міліцыя разагнала акцыю. Але, як распавялі Рацыі відавочцы, моладзь не разышлася па хатах і зладзіла перформанс у тралейбусе №9. Студэнты праехалі на ім, апрануўшы вялікія белыя вушы, — увасабляючы «зайцоў».

Радыё Рацыя