Парашэнка прапанаваў пасаду прэм'ера Яцанюку

31.10.2014 / 15:20

Прэзідэнт Украіны прапанаваў фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» падтрымаць на пасаду прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка.

Пра гэта напісаў кандыдат у народныя дэпутаты па спісе БПП Мустафа Наем у Facebook.

Раней Яцанюк заявіў, што гатовы ўзначаліць новы Кабінет міністраў у выпадку, калі парламенцкая кааліцыя будзе сфарміравана па прынцыпе, прапанаваным партыяй «Народны фронт».